Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Для мяне галоўнае пачуццё – гэта…"

Дата: 12 мая 2021 в 09:47, Обновлено 19 мая 2021 в 05:51
75 просмотров

РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЗАОЧНЫЙ ЛИТЕРАТУРНЫЙ КОНКУРС "АЗБУКА ПАЧУЦЦЯЎ". Номинация "Лучшее прозаическое произведение" (возрастная категория 8-10 лет)

"Для мяне галоўнае пачуццё – гэта…"
Часам я задаюся пытаннем: цi добра, калi мiр пачуццяў бурлiць? А можа лепей, калi пачуццi спяць?
Вось праходзiць чалавек мiма галоднага бяздомнага кацяняці, якое жаласлiва плача. Праходзiць, i нiчога ў яго душы не дрогне, не зверне ён на яго ўвагi, бо пачуццi спяць. Добра, калi яны прачынаюцца пры неабходнасцi. А яшчэ лепей, калi чалавек у любы момант праяўляе свае пачуццi.
Для мяне галоўнае пачуццё – гэта мiласэрнасць. У нашым сучасным жыццi шмат цудаў: i ружы зiмой растуць, i клоун сам у госцi прыедзе, i снег улетку можна ўбачыць. А вось дабрынi i мiласэрнасцi не хапае. Шмат сярод людзей тых, хто пройдзе мiма чужога гора. А хiба так можна?! Чалавек павiнен дапамагаць другому ў бядзе, спачуваць бедным і няшчасным, братам нашым меншым. Мiласэрны чалавек не пакiне ў бядзе зламанае дрэўца, птушаня, якое выпала з гнязда. Мiласэрнасць дазваляе падзялiцца з іншым апошнiм, падзялiцца радасцю i добрым настроем.
Як прыемна бачыць чалавека, якi суцяшае чужое дзiця, вядзе праз дарогу бабулю, дапамагае малому шчаняці выбрацца з глыбокай ямы.
Я з павагай стаўлюся да тых людзей, якiя добрыя ўчынкi робяць не для сябе, а дзеля iншых. А самае галоўнае, калi за гэта яны не чакаюць узнагароды. Дабрыню такiя людзі сеюць вакол сябе, дзякуючы сваёй бескарыслiвасцi.
Менавiта, такiм чынам з’яўляюцца ў дварах дзiцячыя арэлi, зручныя лаўкi, шпакоўнi, кармушкi для iншых птушачак.
А яшчэ я ўпэўнена ў тым, што мiласэрны чалавек заўсёды шчаслiвы. І ў такiх людзей атрымоўваецца пасялiць шчасце ў чужым сэрцы. І пасля ўсяго да такiх людзей дабрыня вяртаецца.
Дзякуючы мiласэрнасцi становіцца менш дзяцей-сiрот, бяздомных жывёл, тых, хто мае патрэбу.
I з самага дзяцiнства бацькi павiнны выхоўваць у сваiх дзяцей мiласэрнасць. Толькi тады свет стане лепшым, людзi адзін аднаму будуць дарыць шчасце i радасць, дзялiцца сваёй душэўнай цеплынёй.
І я спадзяюся, што вочы кожнага чалавека будуць свяцiцца дабрынёй і шчасцем.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.